📄 «Чым мацнейшае беларускае грамадства, тым слабейшая дыктатура». На канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі захаванне беларускай ідэнтычнасці У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 14 кастрычніка адбыўся сайд-івэнт "Пра захаванне нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ў аўтарытарнай Беларусі. Беларусізацыя з пункту гледжання моладзі". У сустрэчы ўзялі ўдзел праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, дацэнт ЕГУ Сцяпан Стурэйка і старшыня праўлення беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА Аляксандра Дойніч. Удзельнікі абмеркавалі пераслед беларускай мовы і культуры, ціск на незалежную адукацыю і выклікі, з якімі сутыкаецца беларуская моладзь у захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121427 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка