🎞 У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні паказалі фільм пра Алеся Бяляцкага 12 кастрычніка ў варшаўскім кінатэатры "Muranów" прайшоў спецыяльны паказ дакументальнага фільма "Bialiatski / Unbroken" ("Бяляцкі. Нязломны") пра беларускага праваабаронцу, старшыню ПЦ "Вясна", былога палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Фільм распавядае не толькі пра асабістую гісторыю Алеся Бяляцкага, але і пра працу праваабаронцаў, якія працягвалі дакументаваць парушэнні правоў чалавека і падтрымліваць палітвязняў, пакуль заснавальнік "Вясны" знаходзіўся за кратамі. «Мы бачым, што пераслед праваабаронцаў, адвакатаў, грамадскіх актывістаў, ён, на жаль, існуе і ў іншых краінах. І нават у гэтым, мне здавалася б, знаёмым фільме знаходжу тых людзей, якія вось за апошні час таксама апынуліся ў турме ці атрымалі вось такія неверагодныя тэрміны», — падкрэсліў праваабаронца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121424 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка