💔 Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні Сёння ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень маці. Аднак дзясяткі беларускіх дзяцей сустракаюць гэты дзень без сваіх маці, якія апынуліся ў зняволенні паводле палітычна матываваных крымінальных справаў. Сярод асуджаных жанчын — шматдзетныя маці, маці дзяцей з інваліднасцю, жанчыны, якіх затрымалі разам з мужамі, а таксама тыя, чые дзеці былі позбаўленыя мацярынскай апекі ў першыя месяцы жыцця. Гэты матэрыял прысвечаны розным лёсам маці, затрыманых праз палітычны пераслед у сучаснай Беларусі. За гэтымі гісторыямі — дзеці, якія штодня чакаюць вяртання сваіх маці дадому. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121421 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка