🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Юрыем Маісеенкам Юрый Маісеенка быў асуджаны ў студзені 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Вядома, што Юрыя асудзілі да пазбаўлення волі. Яго месцазнаходжанне праваабаронцам невядомае. ✍️ Калі вы перасякаліся з Юрыем за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo