❓ Ці можа МУС перастаць публікаваць спіс «экстрэмістаў»? Тлумачыць юрыстка «Вясны» Спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», — не проста інфармацыйны рэсурс Міністэрства ўнутраных спраў. Яго публікацыя і абнаўленне прадугледжаныя заканадаўствам. Пра гэта нагадвае юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва. «Публікацыя Пераліку — гэта абавязак МУС і частка дзейнасці дзяржорганаў па “супрацьдзеянні экстрэмізму”. Каб на законных падставах перастаць публікаваць спіс, павінны быць унесены змены ў заканадаўства. Тады або Пералік увогуле будзе адменены, або мусіць быць створаны іншы непублічны для грамадства механізм распаўсюду Пераліку», — тлумачыць Святлана Галаўнёва. Юрыстка таксама падкрэслівае, што сёння спіс «экстрэмістаў» — адна з нешматлікіх публічна даступных крыніц інфармацыі пра палітычна матываваны пераслед у Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121415 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка