❗️ Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў" Ужо тры тыдні МУС не абнаўляе спіс "экстрэмістаў", які раней папаўняўся кожную пятніцу. Праваабаронцы "Вясны" нагадваюць, што за гэтым не стаіць паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека: палітычна матываваныя затрыманні і суды ў Беларусі працягваюцца штодня. Знікненне яшчэ адной публічнай крыніцы інфармацыі пра рэпрэсіі можа азначаць, што ўлады спрабуюць схаваць іх маштаб. Нагадаем, на сайце ведамства пазначана, што старонка часова недаступная «па тэхнічных прычынах». Апошняе абнаўленне было 18 верасня. Таксама не абнаўляецца спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». Апошні раз яго абнаўлялі 1 кастрычніка. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121415 ✍️ Калі вы ведаеце пра выпадкі рэпрэсій, сутыкнуліся з пераследам самі ці валодаеце важнай інфармацыяй, паведамляйце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.