🗣 Юрыстка «Вясны» — пра забарону стыкераў у Telegram і новыя аб’екты «экстрэмісцкіх» пераследаў Чаму ў Беларусі прызнаюць «экстрэмісцкімі» стыкерпакі ў Telegram і што могуць забараніць наступным? Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва лічыць, што гэта залежыць ад розных фактараў — і часам нават ад выпадковасьці. «На маю думку, тое, які наступны сродак выказвання трапіць пад увагу і забарону — акаўнты ў TikTok, допісы ў Threads, стыкерпакі ў Telegram, — можа залежаць ад даволі выпадковых фактараў. Магчыма, гэта таксама вынік пэўных дырэктываў “зверху”, якія патрабуюць звярнуць увагу на тую ці іншую анлайн-прастору для выказвання меркаванняў, як, мяркуючы па ўсім, нядаўна адбылося з Threads», — кажа Святлана Галаўнёва. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121408 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка