Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.4K avg views
Posting 14.0/day last 10 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🤬 Беларусу забаранілі ўезд у Расію на 100 гадоў за ўдзел у пратэстах 2020 года Вярхоўны суд Рэспублікі Карэлія пакінуў у сіле забарону на ўезд у Расію для беларуса Максіма Стасевіча да 17 красавіка 2126 года. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». 16 жніўня 2020 года мужчына удзельнічаў у пратэстах у Мінску. У Беларусі яго не судзілі. У 2021 годзе ён пераехаў у Карэлію і працаваў у дзіцячым лагеры. У снежні 2025 года мужчыну затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па запыце Беларусі, але не выдалі, бо ўдзел у дэманстрацыі не з'яўляецца злачынствам у Расіі. У красавіку 2026 года беларуса затрымалі ў Карэліі за знаходжанне ў мясцовасці без дазволу ФСБ. Яго аштрафавалі, але ад дэпартацыі адмовіліся. Пасля гэтага Цэнтр па процідзеянні экстрэмізму МУС Карэліі забараніў яму ўезд у Расію на 100 гадоў. Падставай назвалі тое, што Стасевіч нібыта «схаваўся ад органа крымінальнага пераследу на тэрыторыі Расіі».

Views over time

05001K1.5K2K13 Oct 07:4110 Nov 23:301.6K13 Oct 07:41: 0 views10 Nov 23:30: 1,630 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 07:410
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.