⚖️ Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 года У Беларусі працягваюцца завочныя суды над палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, добраахвотнікамі і іншымі беларусамі. Найчасцей іх абвінавачваюць у "абразе ці паклёпе на Лукашэнку", "распальванні варожасці", "экстрэмізме" і "закліках да санкцый". Пакаранні ў 2026 годзе — ад 3,5 да 25 гадоў калоніі, а штрафы дасягаюць 225 тысяч рублёў. Акрамя зняволення, улады арыштоўваюць і прадаюць маёмасць асуджаных, каб спагнаць прызначаныя судом сумы. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка