⚽️ Праваабаронцы ў Варшаве правялі першы спартовы турнір "Футбол за жыццё" У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка, беларускія праваабаронцы правялі адметную праваабарончую акцыю ў Варшаве. У межах традыцыйнага Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі адбыўся першы спартыўны турнір "Футбол за жыццё". Ініцыятыва стала новым фарматам прыцягнення ўвагі да праблемы вышэйшай меры пакарання, якую дагэтуль ужываюць у Беларусі. Спаборніцтва аб'яднала ўдзельнікаў і ўдзельніц з розных краін, а галоўны кубак турніру дастаўся інтэрнацыянальнай камандзе, паведамляе Telegram-канал "Смяротнае пакаранне ў Беларусі". Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121400