🗣 «Які ты цар, калі не можаш нікога караць смерцю?» Валянцін Стэфановіч — пра тое, чаму ў Беларусі не адмяняюць смяротнае пакаранне Чаму беларускія ўлады працягваюць захоўваць смяротнае пакаранне і нават не ўводзяць мараторый? На гэтае пытанне ў праграме «Раніца з Белсатам» адказаў праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч. На яго думку, адна з магчымых прычын — тое, што для Лукашэнкі смяротнае пакаранне з'яўляецца інструментам улады. «Гэта як цар, які можа памілаваць, можа казніць. Вяршыцель лёсаў. Ну, напэўна, гэта важна для яго», — адзначае праваабаронца. Яшчэ адна магчымая прычына — палітычныя і геапалітычныя прыярытэты беларускіх уладаў. Валянцін Стэфановіч мяркуе, што захаванне смяротнага пакарання не супярэчыць знешнепалітычным арыенцірам, якія выбірае Лукашэнка. «Варта думаць пра тое, якую Беларусь мы выбіраем, якую будучыню для нашай краіны», — падсумоўвае праваабаронца.