🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Колабавым Дзмітрый Колабаў быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК-2. ✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.