📚 Алесь Бяляцкі наведаў кніжны кірмаш у Франкфурце У нядзелю на кніжным кірмашы ў Франкфурце адбылася сустрэча з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, былога палітвязня, юрыста Максіма Знака і старшыні Беларускага ПЭНу Таццяны Нядбай. Удзельнікі пагаварылі пра свабоду слова, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама пра новыя беларускія кнігі і іх значэнне для культуры.