Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
edited

📌 Воркшоп у Кракаве "Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам" Смяротнае пакаранне ў аўтарытарных рэжымах можа быць не толькі мерай крымінальнага пакарання, але і інструментам палітычнага ціску на апанентаў, журналістаў і актывістаў. Сёння, 9 кастрычніка, у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання пра гэта пагаворыць Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». У праграме: 🔹 кароткая лекцыя пра выкарыстанне смяротнага пакарання супраць палітычных апанентаў у розных краінах; 🔹 адкрытая дыскусія пра сітуацыю ў Беларусі і рызыкі выкарыстання смяротнага пакарання як інструмента рэпрэсій; 🔹 квіз пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і свеце з прызамі — мерчам кампаніі. 🕖 Пачатак: 19:00 📍 Адрас: Кракаў, ul. Mikołajska 4/6 З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292

Views over time

05001K1.5K9 Oct 07:4110 Nov 23:301.5K9 Oct 07:41: 0 views10 Nov 23:30: 1,540 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Oct 2026, 07:410
10 Nov 2026, 23:301.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.