🎬 Валанцёрская служба «Вясны» прэзентуе кароткі фільм пра смяротнае пакаранне Да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі валанцёры і валанцёркі «Вясны» знялі кароткі фільм. Каманда вырашыла выкарыстаць кіно як спосаб гаварыць пра складаныя тэмы. «Мы хацелі звярнуць увагу на тых, хто непасрэдна прыводзіць смяротны прысуд у выкананне. На чалавека, для якога пазбаўленне жыцця іншага становіцца прафесійным абавязкам». Хутка адбудзецца закрыты паказ фільма ў Варшаве. 🎥 А пакуль можна паглядзець цізер па спасылцы.