Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🤬 Прыціснулі шыю да асфальту і сталі каленам на спіну: АМАП затрымаў 60-гадовага мужчыну ў Гродне МУС паказала відэа затрымання 60-гадовага намесніка дырэктара філіяла прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці. На гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва». На кадрах двое сілавікоў у шлемах і тактычным рыштунку прыціскаюць мужчыну тварам да асфальту і заводзяць рукі за спіну. Супраціву з яго боку на відэа не відаць. Пры гэтым адзін з сілавікоў прыціскае шыю затрыманага да асфальту рукой, а пасля становіцца каленам на спіну. «Правы, калі іх парушаюць, больш не працуюць ні для каго», — пракаментаваў юрыст "Вясны" Павел Сапелка. Паводле МУС, мужчыну падазраюць у рэгулярным атрыманні хабару за лабіраванне падрадчыка для рамонтных работ. Паводле ведамства, з пачатку 2024 года ён атрымаў больш за 70 тысяч рублёў. Відэа з ужываннем сілы МУС апублікавала разам з паведамленнем пра затрыманне.

Views over time

05001K1.5K2K8 Oct 13:5910 Nov 23:301.6K8 Oct 13:59: 0 views10 Nov 23:30: 1,640 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Oct 2026, 13:590
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.