🫂 «Я не прашу сабе галівудскую ўсмешку, проста хачу есці як звычайны чалавек». Былай палітзняволенай патрэбная дапамога Былая палітзняволеная Таццяна Шымко пасля прымусовага вывазу з Беларусі мае патрэбу ў жыццёва неабходным пратэзаванні зубоў, каб мець магчымасць нармальна харчавацца. У снежні 2025 года Таццяну разам з групай палітвязняў прымусова вывезлі з Беларусі. Цяпер яна знаходзіцца ў Польшчы, атрымала міжнародную ахову і спрабуе пачаць жыццё наноў. «Мне цяжка прасіць аб дапамозе, але без яе я не спраўлюся. Гэтая аперацыя і пратэзаванне патрэбныя не дзеля прыгажосці, а каб вярнуць базавую функцыю: магчымасць нармальна харчавацца, падтрымліваць здароўе, працаваць і жыць без штодзённых пакутаў». У 2024 годзе Таццяну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім». 💙 Дапамагчы Таццяне можна па спасылцы BYSOL