Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
edited

❗️ Палітзняволены Вячаслаў Арэшка канчаткова страціў зрок у калоніі Беларускі палітолаг, грамадскі дзеяч і актывіст прафсаюза РЭП Вячаслаў Арэшка стаў цалкам невідушчым. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла сваячка палітвязня, якая атрымлівае інфармацыю пра ягоны стан у калоніі. «Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму». Тры дні таму Вячаслаў даслаў ліст і павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў ён нават напісаў сваёй рукой, але амаль нічога з напісанага немагчыма было прачытаць. Паводле крыніцы, адміністрацыя калёніі № 22, дзе трымаюць палітвязьня, прапаноўвала яму этапам адправіцца ў шпіталь, але ён адмовіўся. «Наколькі ведаю, баіцца ехаць у шпіталь, бо можа ня вытрымаць этапу. Тое, што распавядаў пра Вацлава журналіст Семчанка — усё так і ёсьць», — дадала крыніца. 📌 «Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек», — журналіст Дзмітрый Семчанка пра стан Вячаслава Арэшкі 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 8 кастрычніка

Views over time

05001K1.5K2K8 Oct 12:2110 Nov 23:301.7K8 Oct 12:21: 0 views10 Nov 23:30: 1,680 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Oct 2026, 12:210
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.