⚖️ «Замест актаў прававой дзяржавы мы бачым тактыку захопу і фрагментарнага абмену закладнікамі» Праваабаронца і юрыст «Вясны» Павел Сапелка лічыць, што памілаванне ў Беларусі ўсё больш выкарыстоўваецца як інструмент палітычнага шантажу, а не як гуманітарны механізм. Ён таксама пракаментаваў сітуацыю з палітвязнямі, якіх 16 верасня рыхтавалі да вызвалення, але пасля вярнулі ў калоніі. Паводле праваабаронцы, такія дзеянні могуць разглядацца ў кантэксце забароны жорсткага і бесчалавечнага абыходжання. «Стварэнне і рэзкае разбурэнне надзеі на вызваленне выклікае найцяжэйшыя псіхічныя пакуты, стрэс і дэзарыентацыю як у зняволенага, так і ў яго блізкіх». Павел заклікае дакументаваць такія выпадкі і перадаваць іх для ацэнкі міжнародным праваабарончым механізмам. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка