🧬 У Беларусі ў палітвязняў і сваякоў эмігрантаў патрабуюць здаваць ДНК. Ці можна адмовіцца? Пра гэта юрысты «Вясны» распавялі ў каментары Deutsche Welle (DW). «Паколькі ў Беларусі на дадзены момант не прыняты закон аб геномнай рэгістрацыі, працэдура абавязковай здачы біяматэрыялаў не прадугледжаная», — тлумачаць юрысты. Таму ад добраахвотнай здачы біяматэрыялу, напрыклад сліны, можна адмовіцца — вусна або пісьмова. Аднак ёсць выключэнне. Калі ўзор бяруць у падазраванага або абвінавачанага ў межах канкрэтнай крымінальнай справы, такая працэдура можа быць абавязковай. У гэтым выпадку следчы павінен вынесці адпаведную пастанову. 📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178