Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 12 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🎙 «А калі суд незалежны толькі на паперы?» Леанід Судаленка — пра пятую прычыну супраць смяротнага пакарання Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена. Прычына № 5 — ці можа суд вынесці справядлівы прысуд? «Каму мы гатовыя даць права вырашаць: гэтаму чалавеку жыць, а гэтаму — памерці? Суддзі? Следчаму? Пракурору? Дзяржаве? Смяротнае пакаранне асабліва небяспечнае там, дзе ёсць праблемы са справядлівым судом, незалежнасцю суддзяў і правам чалавека на абарону»? — кажа Леанід. Судовую памылку яшчэ можна выправіць: прысуд можна адмяніць, справу перагледзець. Але калі смяротны прысуд ужо выкананы, выпраўляць няма чаго. Чым слабейшыя гарантыі справядлівага суда, тым страшней даваць дзяржаве права на незваротнае рашэнне.

Views over time

05001K1.5K8 Oct 06:5910 Nov 23:301.5K8 Oct 06:59: 0 views10 Nov 23:30: 1,510 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Oct 2026, 06:590
10 Nov 2026, 23:301.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.