🗣 «Людзі не павінны забіваць людзей»: праваабаронцы распавялі пра смяротнае пакаранне на слуханнях Каардынацыйнай рады Праваабаронцы "Вясны" Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда выступілі на анлайн-слуханнях Каардынацыйнай рады, прысвечаных праблеме смяротнага пакарання. Эксперты прадставілі глыбокі аналіз сусветных тэндэнцый і беларускага заканадаўства, нагадалі пра незваротнасць судовых памылак, пашырэнне расстрэльных артыкулаў і татальную таямнічасць вакол выканання прысудаў. «У свеце зараз назіраюцца дзве супярэчлівыя тэндэнцыі: доўгатэрмінова свет рухаецца да адмены смяротнага пакарання, але ў той невялікай групе краін, якія яго выкарыстоўваюць, колькасць пакаранняў смерцю рэзка вырасла. А ў такіх краінах, як Іран, смяротнае пакаранне прымяняецца ў тым ліку ў палітычных мэтах — для помсты і расправы над тымі, хто выступаў супраць рэжыму, і запалохвання грамадства», — падкрэсліў Валянцін Стэфановіч. Публічнае абмеркаванне прайшло шостага кастрычніка 2026 года ў межах штогадовага Тыдня супраць смяротнага пакарання. Паглядзець слуханні Каардынацыйнай Рады можна па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=har7yrZqRFY