Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🗣 Універсальная юрысдыкцыя супраць беспакаранасці: Андрэа Хубер пра расследаванне злачынстваў у Беларусі Кіраўніца Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) Андрэа Хубер выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. Яна распавяла пра магчымасці ўніверсальнай юрысдыкцыі ў расследаванні міжнародных злачынстваў, звязаных з Беларуссю. «У Беларусі не дзейнічаюць механізмы прыцягнення да адказнасці, бо сам рэжым здзяйсняе гэтыя злачынствы. [...] Таму ў Беларусі іх расследаваць не будуць, і таму ахвярам і пацярпелым даводзіцца спадзявацца на міжнароднае правасуддзе», — адзначыла экспертка. Прыцягнуць вінаватых да адказнасці за міжнародныя злачынствы можна праз Міжнародны крымінальны суд (МКС) і механізм універсальнай юрысдыкцыі. МКС ужо пачаў расследаванне сітуацыі Літва/Беларусь, аднак яго магчымасці абмежаваныя. Таму, паводле Андрэа Хубер, універсальная юрысдыкцыя можа дапоўніць працу МКС і стаць яшчэ адным механізмам для прыцягнення вінаватых да адказнасці. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121372 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K7 Oct 12:3410 Nov 23:301.4K7 Oct 12:34: 0 views10 Nov 23:30: 1,450 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 12:340
10 Nov 2026, 23:301.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.