Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

❗️ Палітвязняў рыхтавалі да вызвалення, але перадумалі: гэта каментуюць праваабаронцы і псіхатэрапеўт 16 верасня больш за 10 палітвязняў у адной з беларускіх калоній падрыхтавалі да вызвалення, але ў выніку яны так і не выйшлі на волю. Паводле інфармацыі, якую атрымалі праваабаронцы «Вясны», палітвязням паведамілі, што іх вызваляюць, падрыхтавалі дакументы, сабралі разам з рэчамі ў актавай зале і загадалі чакаць транспарт. Некаторыя мужчыны нават паспелі раздаць частку сваіх рэчаў іншым вязням. Аднак пасля абеду ім паведамілі, што вызвалення не будзе, і вярнулі ў атрады. Прычыны такога рашэння не патлумачылі. Паводле крыніцы, пасля гэтага псіхалагічны стан вязняў пагоршыўся, а некаторым спатрэбілася медыцынская дапамога. Разам з праваабаронцамі і псіхатэрапеўтам разбіраемся, як такая сітуацыя можа паўплываць на псіхалагічны стан палітвязняў і іх блізкіх, а таксама ці можа яна разглядацца як жорсткае, бесчалавечнае або зневажальнае абыходжанне паводле міжнароднага права. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K7 Oct 11:4010 Nov 23:301.8K7 Oct 11:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,830 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 11:400
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.