❗️ У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Таратуты Жыхар Слуцка Аляксандр Таратута быў пакараны смерцю паводле прысуда Мінскага абласнога суда 19 кастрычніка 2023 года. Пра тое, што прысуд ужо быў прыведзены ў выкананне, праваабаронцам стала вядома толькі вясной 2026 года. Гэта адбылося 9 кастрычніка 2024 года. Мужчыну расстралялі менш чым праз год пасля таго, як смяротны прысуд уступіў у сілу. Пасля закрыцця СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску таксама няма афіцыйнай інфармацыі пра тое, дзе цяпер знаходзіцца месца, дзе ў Беларусі прыводзяць у выкананне смяротныя прысуды. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121360