Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 16 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

⚖️ У Мінску пачнуць завочна судзіць заснавальнікаў Dissidentby Суд Заводскага раёна Мінска выклікае на судовае пасяджэнне заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыну і Вячаслава Касінеравых. Працэс адбудзецца 16 кастрычніка ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Ім ставяць у віну некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Вячаславу Касінераву інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу Лукашэнкі», а таксама «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Марые Касінеравай, акрамя гэтых абвінавачанняў, таксама ставяць у віну «паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім». Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Марыны і Вячаслава Касінеравых пачалася 28 жніўня 2026 года.

Views over time

05001K1.5K2K7 Oct 11:0010 Nov 23:301.6K7 Oct 11:00: 0 views10 Nov 23:30: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 11:000
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.