Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

⚠️ «Сігнал, што актыўнасць адсочваецца». Юрыстка «Вясны» — пра прызнанне старонак за мяжой «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Прызнанне старонак людзей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, «экстрэмісцкімі матэрыяламі» можа выглядаць менш сур’ёзнай мерай, чым крымінальныя справы, ператрусы ў родных ці ануляванне пашпартоў. Але, паводле юрысткі «Вясны» Святланы Галаўнёвай, гэта таксама форма ціску. «Гэта відавочна сігнал і для самога чалавека, што яго актыўнасць адсочваецца, і для тых, хто застаецца ў Беларусі, што зносіны з гэтым чалавекам небяспечныя». Яна адзначае, што нават адміністрацыйная справа паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне або перавозку інфармацыйнай прадукцыі, звязанай з экстрэмісцкай дзейнасцю) можа стварыць праблемы для родных у Беларусі — прывесці да ператрусаў, апытанняў і іншых форм ціску. Паводле юрысткі, значная частка такіх выпадкаў адносіцца да трансгранічнага пераследу, бо чалавек церпіць за сваю дзейнасць ужо па-за межамі Беларусі. 📌 «Яны застаюцца пад ціскам беларускіх улад»: сацсеткі былых палітвязняў прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Views over time

05001K1.5K7 Oct 09:2510 Nov 23:301.5K7 Oct 09:25: 0 views10 Nov 23:30: 1,470 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 09:250
10 Nov 2026, 23:301.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.