🗣 Андрэй Палуда: «За забойства караюць, але дзяржава сама захоўвае манаполію на забойства» За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі вынеслі 24 смяротныя прысуды. Пра новыя прысуды, вынесеныя ў 2025 годзе і за перыяд 2026 года, праваабаронцам невядома. Пры гэтым атрымаць поўную інфармацыю пра прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі складана праз закрытасць гэтай тэмы і абмежаваны доступ да афіцыйных звестак. «Смяротнае пакаранне не вырашае ніякіх праблем, у прыватнасці, звязаных з прафілактыкай. Калі б наяўнасць смяротнага пакарання была б стрымліваючым фактарам, то ніякіх злачынстваў не было б» Пра гэта ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання "Польскаму Радыё" распавёў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121361