📍 Смяротнае пакаранне: ад Беларусі да сусветнага правага павароту — сустрэча ў Варшаве Сёння, 7 кастрычніка, а 19:00, у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў варшаўскім бары Karma Crew адбудзецца адкрытая дыскусія пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і свеце. Пра гэта будуць гаварыць Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», і Валянцін Стэфановіч, праваабаронца «Вясны». Падчас сустрэчы абмяркуюць: • што сёння адбываецца са смяротным пакараннем у Беларусі і свеце; • як у аўтарытарных рэжымах яно становіцца інструментам палітычнага ціску; • як рост папулізму і правы паварот уплываюць на дыскусію вакол смяротнага пакарання; • што адбываецца з сусветным рухам за яго адмену. Пасля дыскусіі — адмысловы музычны сэт і мерч Тыдня супраць смяротнага пакарання. З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292