📌 «Яны застаюцца пад ціскам беларускіх улад»: сацсеткі былых палітвязняў прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі" Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць людзей і пасля іх вызвалення з месцаў зняволення. Адзін з такіх спосабаў — прызнанне іх старонак і іншых рэсурсаў у сацыяльных сетках "экстрэмісцкімі матэрыяламі". З чэрвеня па верасень 2026 года стала вядома як мінімум пра 13 такіх выпадкаў у дачыненні да былых палітвязняў. Юрыстка праваабарончага цэнтра "Вясна" Святлана Галаўнёва адзначае, што такія меры могуць прынесці шмат турбот родным і блізкім, якія застаюцца ў Беларусі, нават калі сам чалавек ужо пакінуў краіну. "Вясна" распавядае, чые старонкі і рэсурсы трапілі ў Рэспубліканскі спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў"за апошнія чатыры месяцы і як працягваецца пераслед людзей пасля вызвалення. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121358 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка