📱 Instagram-старонку Кастанціна Каверына і 250 стыкераў дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Instagram-старонка: шоўмена і тэлевядоўцы Кастанціна Каверына («Konstantin_kaverin»); 📍 Threads-акаўнты: медыяменеджара Кірыла Валошына («kirill.voloshin _»), а таксама старонка «This Minsk Media»; 📍 Telegram-стыкерпакі: «White Power» і «The Third Reich».