🤬 Палітвязня з інваліднасцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калонію Як стала вядома «Радыё Свабода», у пачатку кастрычніка палітвязня Ўладзімера Гундара перавезлі для адбыцьця далейшага пакарання з магілёўскай турмы № 4 у бабруйскую калёнію № 2. У гэтай калоніі Ўладзімер ужо адбываў пакаранне раней, але ў кастрычніку 2023 году суд прызначыў палітвязню стражэйшы, турэмны рэжым, і яго адправілі ў магілёўскую вязніцу. Цяпер трохгадовы тэрмін скончыўся. Але паводле прысуду за кратамі мужчыне заставацца яшчэ 13 гадоў. Актывіста і краязнаўцу з Баранавічаў Уладзімера Гундара затрымалі 30 снежня 2020 году ў «справе Аўтуховіча» — нібыта за рыхтаванне тэрарыстычнага акту. У 2023 годзе ў выніку двух судоў паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу палітвязня асудзілі агулам на 20 гадоў зняволення.