📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026 • 16 верасня спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл паведаміў аб вызваленні 25 чалавек па памілаванні; усе яны дэпартаваныя на тэрыторыю Літвы. 24 верасня ў Беларусі вызваленыя па ўказе аб памілаванні 13 чалавек, асуджаных па палітычных матывах; • мінімум 170 палітвязняў знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення – гэты паказчык застаецца стабільна высокім, нягледзячы на перыядычнае вызваленне людзей з гэтай групы ў парадку памілавання і пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення волі; • за месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 25 чалавек; • працягваюцца трансгранічныя рэпрэсіі – у выглядзе адвольнага крымінальнага пераследу, унясення ў пералікі "экстрэмістаў", прымусу да сакрэтнага супрацоўніцтва, сачэння і ціску наўпрост ці праз родных і блізкіх, якія засталіся ў Беларусі, канфіскацыі маёмасці тых, хто з'ехаў; • статыстыка прызнання арганізацый і груп грамадзян экстрэмісцкімі арганізацыямі і фарміраваннямі кажа аб ўзрастанні патэнцыялу для працягу крымінальных рэпрэсій; Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/121350 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org