🕵️ «Трэба будзе дапамагчы краіне». 23-гадовы былы палітзняволены з Жлобіна заявіў пра вярбоўку КДБ 23-гадовы Вадзім Пашкоўскі, якога раней асудзілі паводле арт. 342 КК ( удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак ) за ўдзел у пратэстнай акцыі ў Жлобіне ў 2020 годзе, распавёў «Гомельскай Вясне» пра вярбоўку з боку КДБ. Паводле яго слоў, у КДБ яму пагражалі новай крымінальнай справай і паставілі перад выбарам: 15 гадоў зняволення або супрацоўніцтва са спецслужбай. Пасля гэтага Вадзіму сказалі выехаць у Польшчу, жыць там, кантактаваць з людзьмі і перыядычна паведамляць, з кім ён стасуецца. Цяпер былы палітзняволены зрабіў публічную заяву, каб спыніць супрацоўніцтва з КДБ. Чытаць гісторыю цалкам па спасылцы 👉 https://gomelspring.org/be/news/12153