Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 18 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026 • Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму крытычная. Сістэмныя рэпрэсіі не слабеюць, носяць палітычна матываваны характар, накіраваныя супраць іншадумцаў, палітычных апанентаў, нелаяльных; • праваабаронцы па-ранейшаму адзначаюць адсутнасць прагрэсу ў сітуацыі з правамі чалавека на ўзроўні захавання асноўных правоў і свабод, удасканаленне ранейшых і з'яўленне новых рэпрэсіўных практык; • па-ранейшаму фіксуюцца катаванні, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае абыходжанне; • на канец верасня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 876 палітычных зняволеных, уключаючы 113 жанчыны; колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, складае 4 815 чалавек, уключаючы 905 жанчын; • агулам з ліпеня 2024 года, калі пачаўся працэс вызвалення палітвязняў у парадку памілавання і абменаў, на волю датэрмінова выйшла каля 900 чалавек. У той жа час спіс вядомых "Вясне" асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах павялічыўся на 3 500 чалавек, пералік "экстрэмістаў" – на 2 700 чалавек. Палітвязнямі былі прызнаныя 1 044 чалавекі і 346-постфактум; Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/121350 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

Views over time

05001K1.5K2K5 Oct 16:0410 Nov 23:301.7K5 Oct 16:04: 0 views10 Nov 23:30: 1,700 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 16:040
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.