🎥 «Віцебская справа»: калі судовую памылку ўжо немагчыма выправіць Да Тыдня супраць смяротнага пакарання далучылася «Прававая ініцыятыва» з новым гістарычным true crime-выпускам пра адну з самых страшных судовых памылак у гісторыі Беларусі. У цэнтры выпуску — «Віцебская справа» і Генадзь Міхасевіч, серыйны забойца, якога гадамі не маглі знайсці. Пакуль ён заставаўся на волі і працягваў забіваць, следства затрымлівала і асуджала невінаватых людзей. У выпуску разбіраюць, як прызнанні, атрыманыя пад ціскам, памылкі следства і фальсіфікацыя матэрыялаў прывялі да цэлага шэрагу зламаных лёсаў — і дазволілі сапраўднаму забойцу заставацца на волі. Глядзець па спасылцы 👉 https://youtu.be/G68TuX-TxZQ?si=zjGmsftPTyVCfSuI