🤬 «Калі адмоўлю — усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомелі міліцыя патрабуе здаваць ДНК Беларуска распавяла ў Threads, што ёй патэлефанаваў участковы і запатрабаваў здаць ДНК. На пытанне, з чым гэта звязана, ён адказаў: «Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх». Паводле жанчыны, ёй таксама сказалі, што ў выпадку адмовы складуць рапарт і яе ўсё роўна знойдуць праз крымінальны вышук. У выніку яна пагадзілася. На гэта звярнула ўвагу «Гомельская Вясна». У каментарах іншая жанчына распавяла, што ў яе таксама бралі ДНК у Новабеліцы — падчас праверкі жанчын дзетароднага ўзросту пасля выяўлення дзіцяці ў сметніцы. Раней Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз прапаноўваў увесці абавязковую геномную рэгістрацыю грамадзян, аднак такі закон дагэтуль не прыняты. 📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178