💔 «Вывалаклі голага на лесвіцу». Выдавец Зміцер Колас пра сваё затрыманне «Пайшоў у ванны пакой. Раптам чую жудасны грукат. Падумаў, што, можа, нешта ў суседзяў здарылася, можа, нейкую трубу прарвала. А гэта, аказваецца, па маю персону – можа, з 15 сілавікоў». Выдаўца і былога палітвязня Змітра Коласа памілавалі і прымусова дэпартавалі 16 верасня 2026 года. Гэта адбылося пасля перамоваў спецпасланніка ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам. Кнігара затрымалі сёлета ў лютым падчас масавай хвалі ператрусаў у выдавецтвах і абвінавацілі паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Да вызвалення Зміцер утрымліваўся ў СІЗА № 1 у чаканні суда. У інтэрв’ю "Белсат" Зміцер распавёў пра абставіны свайго затрымання і тое, што давялося перажыць за кратамі. Паводле слоў выдаўца, візіт сілавікоў стаў для яго поўнай нечаканасцю. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121344 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка