Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
edited

🗣 Андрэй Палуда: выпадкі памылак паказваюць, што смяротнае пакаранне не можа быць беспамылковым Праваабаронца "Вясны" і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда ў сваёй размове з "Белсатам" звярнуў увагу на рызыку непапраўнай памылкі пры выкананні смяротных прысудаў пасля няўдалай экзекуцыі Крысты Пайк у ЗША. Паводле яго, памылка можа адбыцца не толькі падчас самога выканання пакарання, але і на любой папярэдняй стадыі — ад следства да судовага разгляду і апеляцыі. «Мы хочам яшчэ раз падкрэсліваць і нагадваць пра тое, што смяротнае пакаранне не павінна станавіцца звыклым. Каб грамадства не прызвычайвалася да думкі, што дзяржава можа законна пазбаўляць чалавека жыцця. Пра гэта ўвесь час трэба гаварыць, пра гэта трэба нагадваць», – падкрэслівае праваабаронца. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121343

Views over time

05001K1.5K2K5 Oct 10:2110 Nov 23:301.7K5 Oct 10:21: 0 views10 Nov 23:30: 1,690 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 10:210
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.