💔 Настаўнікі за кратамі: замест кветак і віншаванняў — калоніі і "хімія" Штогадовы Дзень настаўніка ў першую нядзелю кастрычніка — гэта час, калі святочныя залы напаўняюцца кветкамі, а педагогам выказваюць падзяку за іх працу і выхаванне новых пакаленняў. Аднак у сучаснай Беларусі таленавітыя выкладчыкі ўніверсітэтаў, школьныя настаўнікі, навукоўцы і выхавацелі дзіцячых садкоў сустракаюць гэтае свята не ў навучальных аўдыторыях, а ў следчых ізалятарах і калоніях. Замест павагі педагогі сутыкаюцца з жорсткім ціскам, пазбаўленнем неабходных лекаў, штрафамі і шматгадовымі тэрмінамі зняволення. Да Дня настаўніка мы публікуем матэрыял пра тых выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў, якія праходзяць праз палітычы пераслед. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121328 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка