🎧 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" У новым выпуску спецсезона "ААН на зразумелай мове" у падкасце "Вясна прыйдзе" вядучая Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбіраюць складаныя юрыдычныя баталіі на трыбуне ААН простай і даступнай мовай. Хто такая Група незалежных экспертаў па Беларусі і чым яна займаецца? Ужо некалькі гадоў гэты міжнародны механізм рыхтуе даклады і выступае на інтэрактыўных дыялогах у Жэневе. На гэтых жа сесіях слова даецца і прадстаўніцы ўладаў Беларусі Ларысе Бельскай. Яна традыцыйна называе Групу "непатрэбнай" і створанай "на грошы заходніх спонсараў". Але ці так усё адназначна на міжнароднай арэне? На выступленні Групы прыходзяць дэлегацыі з усяго свету. Адны актыўна падтрымліваюць яе працу (сярод іх балтыйскія і паўночныя краіны), іншыя — устаюць на бок уладаў Беларусі (сярод іх Паўночная Карэя і Эрытрэя). — Як мяняўся баланс гэтай падтрымкі цягам апошніх гадоў? — І як трансфармавалася рыторыка саміх уладаў Беларусі? Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube