⚖️ 22-гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе Юліяну Малачкову судзілі ў Магілёўскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Дзяўчыну абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Паводле інфармацыі выдання, Юліяне прызначылі «хатнюю хімію». Юліяне 22 гады, яна з Бабруйска. Нядаўна дзяўчына скончыла Мінскі каледж прадпрымальніцтва.