Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 16 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🚧 «Хацеў выцягваць людзей з-пад завалаў». Былы палітвязень — пра спробу трапіць ва Украіну пасля пачатку вайны «Не дайшоўшы кіламетраў 70–80 да самой мяжы, я ўпёрся прама ў танкі, БТРы і даішнікаў. Як аказалася пазней, мяне ўжо чакалі». Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Аляксандр Айнутдзінаў не змог заставацца ўбаку. Кадры разбураных гарадоў і пакут мірных жыхароў падштурхнулі яго да рашэння самастойна перайсці мяжу. Аднак дайсці да ўкраінскай тэрыторыі не ўдалося — былога палітвязня ўжо чакалі сілавікі. Памежнікі забралі тэлефон Аляксандра на праверку. Змесціва сацыяльных сетак і асабістыя відэа сталі падставай для далейшага затрымання. У тэлефоне было шмат відэа, у якіх ён звяртаўся да беларусаў, якія маўчаць пра вайну. «Яшчэ тады я казаў, што Расія можа пачаць запускаць дроны па нашых жылых дамах, а па тэлевізары скажуць, што гэта Украіна». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121322 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K2 Oct 05:3310 Nov 23:301.8K2 Oct 05:33: 0 views10 Nov 23:30: 1,840 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Oct 2026, 05:330
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.