🤬 Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» дадалі ў «спіс тэрарыстаў» КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Сярод новых прозвішчаў — 57-гадовы Віктар Гурын. 3 жніўня 2026 года яго асудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 600 базавых велічыняў. У 2020–2021 гадах мужчына пакідаў у Telegram-групах каментары з негатыўнай ацэнкай дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, АМАП і Лукашэнкі. Акрамя палітвязня, у спіс дадалі яшчэ некалькі чалавек: Жанну Яскулд, Георгія Парахоньку, Таццяну Хабараву, Дзяніса Дарашэвіча, Галіну Усцюгову і Віктара Масько. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1470 чалавек, з якіх 719 — грамадзяне Беларусі. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 1 кастрычніка