Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 24 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

⚡️ Ішоў пешшу ва Украіну – асудзілі як "каліноўца". Экс-палітвязень пра 100 сутак ШІЗА і эміграцыю праз 6 краін 👉 https://spring96.org/be/news/121322 У ліпені 2022 года 50-гадовы гамяльчук Аляксандр Айнутдзінаў вырашыў пешшу пайсці ва Украіну, каб дапамагаць мірным жыхарам разбіраць завалы пасля расійскіх бамбаванняў. Да мяжы ён не дайшоў: мужчыну затрымалі сілавікі, пад пагрозай фізічнай расправы прымусілі запісаць "пакаяльнае відэа" пра нібыта жаданне ўступіць у полк Каліноўскага і асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы). Аляксандр распавёў "Вясне" пра тое, як прайшоў праз гомельскае СІЗА, дзе самым яркім успамінам для яго стала сяброўства і падтрымка пажылога сукамерніка, і як вытрымаў каля 100 сутак у халодным ШІЗА калоніі, знаходзячы салідарнасць сярод іншых палітвязняў. Распавядаем гісторыю яго жыцця, зняволення і доўгай дарогі на волю. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K1 Oct 12:4610 Nov 23:301.9K1 Oct 12:46: 0 views10 Nov 23:30: 1,950 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 12:460
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.