«Мне сказалі: мы нічога не забыліся, ты паедзеш зноў па этапе!» — дапамога Вячаславу Рагашчуку Вячаслаў — фігурант «Пінскай справы», які вечарам 9 жніўня 2020 года бараніў мірных людзей ад гвалту АМАПа. Былы палітвязень прабыў у зняволенні шэсць гадоў, страціў бізнес і сям'ю, атрымаў 57 рапартаў ад адміністрацыі калоніі і правёў 237 сутак у карцары. У Пінскім аддзяленні міліцыі яго збівалі да страты прытомнасці і свядома адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе. «Са сваёй „падзельніцай“ (як сказалі мянты) Аленай Маўшук мы ўдваіх першыя пабеглі абараняць людзей, калі іх акружылі і пачалі збіваць. Каля Пінскага гарвыканкама стаялі жанчыны, мужчыны, дзеці. Яны чакалі падліку галасоў. Стаялі, размаўлялі, не крычалі, нічога такога не рабілі». Нагадваем нашу размову з Вячаславам, які распавёў пра турэмную салідарнасць, дапамогу Алесю Пушкіну ў яго апошнія дні і пра тое, чаму ні пра што не шкадуе. Падтрымаць мужчыну на BYSOL