Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Я асабіста бачыла, у якім стане яна знаходзіцца». Вікторыя Кульша — пра палітзняволеную пенсіянерку Вольгу Маёраву Былая палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую памілавалі і выдварылі з Беларусі 13 снежня 2025 года, у размове з «Вясной» звярнула ўвагу на становішча палітвязняў, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем. На яе думку, тыя, каму неабходная тэрміновая медыцынская дапамога, а таксама людзі з інваліднасцю і пажылыя павінны быць вызваленыя як мага хутчэй. «У мяне сэрца баліць за 60-гадовую Вольгу Маёраву. Я асабіста бачыла ў калоніі, у якім стане яна знаходзіцца. Яшчэ пры мне яна пастаянна хадзіла ў сонцаахоўных акулярах у любы час дня. Цяпер у Вольгі вельмі моцна пагоршыўся зрок. Ёй дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне па зроку. Вольга звярнулася да начальніцы медыцынскай часткі па дапамогу, але тая яе проста выгнала з кабінета. Мала таго, што ніякая дапамога не аказваецца, дык яшчэ даюць зразумець, што яе стан здароўя нікога не цікавіць. У мяне была вялікая надзея, што яна зараз выйдзе на волю». У сярэдзіне лютага 2025 года стала вядома, што Вольга Маёрава рызыкуе цалкам страціць зрок у зняволенні. Пра гэта паведаміла экс-прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская. «У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу "тэрарысткі" ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных». Таксама ў Вольгі вельмі цяжкі псіхалагічны стан. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121210 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K22 Sep 12:1010 Nov 23:301.9K22 Sep 12:10: 0 views10 Nov 23:30: 1,850 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Sep 2026, 12:100
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.