Начальніка ўстаноўкі Мазырскага НПЗ абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" "Гомельская Вясна" паведамляе пра пераслед начальніка ўстаноўкі каталітычнай вытворчасці бензінаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Яўгена Вяргея. Паводле звестак, мужчыну затрымалі напрыканцы 2025 года. Спачатку ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў СІЗА №3 у Гомелі. Там Яўген правёў больш за сем месяцаў. Яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Як сцвярджаюць праваабаронцы, пераслед мог быць звязаны з тым, што мужчына атрымліваў і распаўсюджваў інфармацыю праз Telegram-канал "Беларускі Гаюн", які беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 22 верасня