🤬 Палітзняволены Юрый Бялько пяты год утрымліваецца на турэмным рэжыме ў кепскім стане З верасня 2020 года за кратамі па справе тэлеграм-чата ўтрымліваюцца восем палітзняволеных, сярод якіх 43-гадовы палітзняволены Юрый Бялько. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў" і "знішчэння маёмасці", а таксама ў незаконным захоўванні зброі, і асудзілі да дзевяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які прызначылі па "справе чата". Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у палітзняволенага. За кратамі на яго аказваўся ціск: неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, бо ён не прызнаў віну. Ужо пяты год палітзняволены ўтрымліваецца на турэмны рэжыме. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121235 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка