⚖️ Гродзенца асудзілі паводле шасці крымінальных артыкулаў за каментары ў інтэрнэце 54-гадовага Валерыя Рынкевіча абвінавацілі ў "распальванні варожасці", "рэабілітацыі нацызму", "абразе і паклёпе на Лукашэнку", "здзекаванні з дзяржаўных сімвалаў", а таксама ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках". Прысуд яму вынес Гродзенскі абласны суд, але тэрмін пакарання пакуль невядомы, піша "Наша Ніва". Паводле даступнай інфармацыі, следства і суд звязалі гэтае абвінавачанне з каментарамі, якія Валерый Рынкевіч пакідаў у інтэрнэце. Якія менавіта каментары сталі падставай для абвінавачанняў — не вядома. Мужчына ўнесены беларускімі ўладамі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", а таксама ў спіс асобаў, "звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю".